Музычны журналіст Алег Клімаў лічыць, што «ёсць настрой у альбоме». Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі адзначыў, што «нягледзячы нават на не надта разнастайны па настроі матэрыял, пэўную меланхалію, альбом тым ня менш нясе ў сабе вялікі зарад пазытыву, нейкай па-сапраўднаму сонечнай цеплыні». Музычны журналіст Дзмітрый Безкаравайны мяркуе, што ў параўнанні з папярэднімі альбомамі гурта «сам матэрыял прыкметна спрасціўся і музычна, і па тэкстах, якія ладна страцілі па частцы фірмовай аўры». Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў, што у гэтай працы гурт усур’ёз забавіўся рэгі-тэматыкай і аддаў напоўніцу даніну павагі музыцы 1980-х гадоў.